evental

Wałęsa. Człowiek z nadziei / Валенса. Чалавек з надзеі

So, 28 listopada 2026 · 18:50

MIT space, Warszawa, Polska

Wałęsa. Człowiek z nadziei / Валенса. Чалавек з надзеі — MIT space, Warszawa

BE
INEXKULT разам з «Прасторай польскай культуры» запрашаюць на рэтраспектыву Анджэя Вайды ў Варшаве.
Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Анджэя Вайды, а 9 кастрычніка - 10 гадоў з дня яго смерці. Сенат Польшчы абвясціў 2026 год Годам Анджэя Вайды.
Фільмы Вайды ніколі не былі толькі кіно пра мінулае. Яны размаўлялі са сваім часам і часта выклікалі спрэчкі: пра гісторыю, грамадства і чалавека ў ім, пра адказнасць і асабісты выбар, памяць і свабоду, пра тое, што мы хочам памятаць - і пра што нам складана гаварыць.
Магчыма, таму да Вайды так цікава вяртацца сёння: не толькі каб паглядзець класіку польскага кіно, але і каб спытаць, што гэтыя фільмы гавораць нам цяпер - і што ўбачым у іх мы са сваім досведам, сваёй гісторыяй і беларускай перспектывай.
Для рэтраспектывы выбраны чатыры знакавыя фільмы з розных перыядаў творчасці Вайды. Паказы пройдуць на польскай мове з беларускімі субтытрамі. Пасля кожнага фільма - размова: уражанні, спрэчкі, пытанні, без адной «правільнай» інтэрпрэтацыі і без лекцыі пра кіно.

PL
INEXKULT wspólnie z „Przestrzenią Kultury Polskiej” zaprasza w listopadzie na retrospektywę Andrzeja Wajdy w Warszawie.
W tym roku minęło 100 lat od urodzin Andrzeja Wajdy, a 9 października - 10 lat od jego śmierci. Senat RP ustanowił rok 2026 Rokiem Andrzeja Wajdy.
Filmy Wajdy nigdy nie były wyłącznie opowieściami o przeszłości. Rozmawiały ze swoim czasem i często wywoływały spory - o historię, społeczeństwo i miejsce jednostki, o odpowiedzialność i osobisty wybór, pamięć i wolność. O to, co chcemy pamiętać, i o czym trudno nam rozmawiać.
Dlatego warto wracać do Wajdy dzisiaj: nie tylko po to, żeby zobaczyć klasykę polskiego kina, ale żeby zapytać, co te filmy mówią nam teraz - i co zobaczymy w nich z perspektywy własnych doświadczeń, historii i białoruskiego kontekstu.
Do retrospektywy wybrano cztery znaczące filmy z różnych okresów twórczości Wajdy. Seanse odbędą się w języku polskim z białoruskimi napisami. Po każdym filmie rozmowa: wrażenia, dyskusja, pytania - bez jednej „właściwej” interpretacji i bez wykładu o kinie.