evental

РАДИО ПРУДОК / РАДЗІВА ПРУДОК

Пн, 21 сентября 2026 · 18:40

Aula Artis в Познани, Познань, Польша

80 zł

РАДИО ПРУДОК / РАДЗІВА ПРУДОК — Aula Artis в Познани, Познань

РАДЫЁ ПРУДОК / Андрусь Горват – дзённік 16+

Пазыўныя нашага радыё зноў у касмічным эфіры! Культавы спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата – журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з'ехаць у палескую вёску Прудок – адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала дзённікам, дзённік – кнігай, кніга – спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі – гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою.

Легендарны акцёрскі склад: Андрусь – Міхась ЗУЙ; Экскурсаводка, паштарка, жучыха, прадаўчыха казы, баба Параска, бабуля на могілках – Святлана АНІКСЕЙ; Перакладчык, Пятро, лётчык, Жук, дзядзька Коля, мыш Верачка, Шура – Зміцер ЕСЯНЕВІЧ. Кампазітары: Зміцер ЕСЯНЕВІЧ, Міхась ЗУЙ, Віталь КУЛЕЎСКІ. Мастак-аніматар відэакантэнту: Глеб КУФЦЕРЫН. Прадзюсарка: Вольга Кулікоўская / Fundacja INEXKULT

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі. Працягласць – 1 гадзіна 40 хвілін.